Россонская районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды напоминает о правилах обращения с отходами

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб правілах абыходжання з адходамі

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб правілах абыходжання з адходамі:
Фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах.
Разбельнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы спажывання:
- адходы паперы і кардону;
- адходы шкла;
- адходы пластмас;
- адходы металу;
- драўняныя адходы;
- зношаныя шыны;
- раслінныя адходы;
- буйнагабарытныя адходы;
- будаўнічыя адходы;
- адходы электрычнага і электроннага абсталявання;
- адходы адпрацаваных масел;
- ртуцьзмяшчальныя адходы;
- харчовыя адходы;
- адходы элементаў харчавання;
- адходы лекавых сродкаў.
Не дапускаецца:
- размяшчэнне вышэйназваных адходаў у кантэйнеры для змешаных камунальных адходаў;
- размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнеры
для другасных матэрыяльных рэсурсаў;
- спальванне камунальных адходаў насельніцтвам, за выключэннем часткі ствалоў выдаленых дрэў, пнёвай карнявой драўніны і раслінных адходаў на зямельных участках, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці або іншай законнай падставе,
з захаваннем патрабаванняў Правілаў пажарнай бяспекі для жылых дамоў, пабудоў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва;
- размяшчэнне камунальных адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі.
Вычарпальны пералік патрабаванняў да абыходжання з камунальнымі адходамі выкладзены ў ТКП 17.11-08-2024 (33040/33140) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі.