Награждение работников системы Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь.

Узнагароджанне работнікаў сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Сярод узнагароджаных:

Блізнец Ірына Георгіеўна, галоўны спецыяліст Шумілінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, была ўдастоена Падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя;

Белавус Вікторыя Вячаславаўна, начальнік аддзела кантролю за абарачэннем з адходамі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, высокі прафесіяналізм, дасягнутыя вынікі ў працоўнай дзейнасці ў 2025 годзе;

Калбянок Андрэй Віктаравіч, начальнік Сенненскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адзначаны Падзякай Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, адказнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы ў 2025 годзе.