Супрацоўнікі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя наведалі выставу «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачны цэнтры BELEXPO!
Мэта выставы «Мая Беларусь» нязменная – выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне супольнасці з яе будучыняй. Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, іх любові і патрыятызму.
Выстава дазваляе азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.