Дахі дамоў сталі зонай павышанай небяспекі
Перапады тэмпературы і багатыя ападкі прыводзяць да ўтварэння галалёду і сосулек, а таксама да раптоўнага сыходу снегу.
Што важна ведаць і памятаць:
◽️Не хадзіце ўшчыльную да будынкаў. Старайцеся трымацца далей ад сцен дамоў, асабліва калі на даху бачны снег або сосулькі.
◽️Звяртайце ўвагу на папераджальныя знакі і агароджы. Яны выстаўлены не для фармальнасці, а каб засцерагчы вас ад траўм.
◽️Не праходзьце пад агароджанымі ўчасткамі, нават калі здаецца, што небяспекі няма.
◽️Не стайце пад балконамі, карнізамі і вадасцёкамі.
◽️Бацькам варта асабліва ўважліва сачыць за дзецьмі. Растлумачце ім, чаму нельга гуляць каля дамоў і збіваць сосулькі.
◽️Кіроўцам не рэкамендуецца паркаваць машыны ўшчыльную да будынкаў.