На заседании Постоянной комиссии Палаты представителей по экологии и природопользованию прошло рассмотрение проекта Закона Республики Беларусь «Об изменении законов по вопросам недропользования»

На пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па экалогіі і прыродакарыстанні разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання»

23 лютага адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па экалогіі і прыродакарыстанні, якое тычылася разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання».

На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы:

аб замацаванні за Урадам кампетэнцыі па ўсталяванні парадку размяшчэння, распрацоўкі, рэкультывацыі і ўліку унутрыгаспадарчых кар'ераў, а таксама падрыхтоўкі і выдачы заключэнняў аб наяўнасці ў межах зямельнага ўчастка разведанага радовішча карысных выкапняў;

аб вызначэнні тэрміна «адсутнасць нетракарыстальніка», а таксама ўсталяванні парадку прыцягнення мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі юрыдычных асоб для выканання кансервацыі, ліквідацыі горных прадпрыемстваў, горных выпрацовак, а таксама падземных збудаванняў;

аб усталяванні базавых крытэрыяў выбару юрыдычных асоб пры правядзенні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі таргоў на прадастаўленне горнага адводу;

аб ацэнцы мэтазгоднасці выдачы дазволу Дзяржпрамнагляду на права бурэння свідравін для здабычы, пошуку падземных вод з глыбіні больш за 20 метраў.

Па выніках абмеркаванняў выпрацавана ўзгодненая пазіцыя па ўсіх пунктах прапаноў.