У сувязі з 40-годдзем аварыі на Чарнобыльскай АЭС у г. Хойнікі пройдзе навукова-практычны семінар «Лясныя экасістэмы ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС».
14-15 мая 2026 г. у г. Хойнікі Гомельскай вобласці пройдзе навукова-практычны семінар «Лясныя экасістэмы ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС». Арганізатарам семінара выступаюць Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Навукова-практычны семінар праводзіцца з мэтамі абагульнення назапашаных ведаў у галіне радыяэкалогіі лесу і стану лясных экасістэм на забруджаных радыенуклідамі землях, у тым ліку ў зоне адчужэння; абмену вопытам і ведамі вучоных і практыкаў у галіне вядзення лясной гаспадаркі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, а таксама ў сувязі з 40-годдзем аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У межах навукова-практычнага семінара плануецца азнаямленне з навуковымі і доследна-вытворчымі аб'ектамі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, будуць падведзены вынікі навуковых даследаванняў і прапанавана стратэгія іх развіцця ў дадзеным напрамку.
Асноўныя навуковыя напрамкі семінара:
– радыёбіялогія і радыяэкалогія лесу;
– лесакарыстанне, узнаўленне, ахова і абарона лясоў на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях;
– рэабілітацыя забруджаных радыенуклідамі лясных тэрыторый і забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі ў лясной гаспадарцы.
Падрабязнасці на сайце Інстытута лесу НАН Беларусі