На тэрыторыі Віцебскай вобласці зафіксаваныя 3 выпадкі загаранняў у прыродных экасістэмах
На тэрыторыі Віцебскай вобласці зафіксаваны 3 выпадкі загаранняў у прыродных экасістэмах: па адным у Шумілінскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах.
Ратавальнікі нагадваюць: выпальваць сухую расліннасць катэгарычна забаронена. Гэта не толькі небяспечна, але і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.
Памятайце, што нават невялікая іскра можа прывесці да маштабнага пажару.
Калі вы плануеце спаліць смецце на сваім участку, рабіце гэта толькі ў бязветранае надвор'е і пад пастаянным кантролем. Ідэальна выкарыстоўваць металічную ёмістасць, размешчаную воддаль ад пабудоў. Абавязкова трымайце побач сродкі тушэння: вядро з вадой і лапату.
Памятайце: бестурботнасць можа прывесці да трагедыі!