О планах мероприятий по наведению порядка на земле

Аб плянах мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі

Штогод на тэрыторыі Віцебскай вобласці адказнымі службамі праводзіцца сістэмная работа па навядзенні парадку на зямлі. Рэалізуюцца комплексныя планы і праграмы добраўпарадкавання, паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў, рамонту і рэканструкцыі дваровых тэрыторый, фасадаў жылых і грамадскіх будынкаў. З прыходам вясны добраўпарадкоўваюцца паркі, скверы, прыбярэжныя зоны. Акрамя традыцыйнай уборкі тэрыторый праходзіць вясновае азеляненне.

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам зацверджаны план навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў на 2026 год, які змяшчае 90 заданняў, што ўключаюць у сябе мерапрыемствы, накіраваныя на падтрыманне ў належным стане населеных пунктаў, сельскагаспадарчых аб'ектаў, чыгуначных і аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння, паверхневых водных аб'ектаў, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці інвазівных раслін і інш.

З мэтай павышэння азелянення населеных пунктаў прадугледжана пасадка больш за 28 тысяч дрэў, 22 тысяч кустоў і 2,5 млн. кветак.