О недопущении размещения отходов вне санкционированных мест

Аб недапушчэнні размяшчэння адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі

Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў – адно з часта выяўляемых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Адходы, размешчаныя ў лясных масівах, на абочынах дарог, у ярах, у межах населеных пунктаў, на тэрыторыях водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў, становяцца крыніцай забруджвання паветра, глебы і грунтавых вод.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што за размяшчэнне адходаў па-за сакцыянаванымі месцамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 16.44 КоАП Рэспублікі Беларусь. За парушэнне правілаў абыходжання з адходамі прадугледжаны штрафы: для фізічных асоб – да 30 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 100 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – да 1000 базавых велічынь.

Засмечанне адходамі навакольнага асяроддзя з'яўляецца фактам прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Памер прычыненай шкоды залежыць ад плошчы засмечаных зямель або масы адходаў, размешчаных у навакольным асяроддзі.

Землекарыстальнікі павінны абараняць землі ад забруджвання (засмечання) адходамі ў межах, прадастаўленых ім (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участкаў.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае грамадзян і юрыдычных асоб праяўляць свядомасць і грамадзянскую адказнасць, і не дапускаць несанкцыянаванага размяшчэння адходаў у навакольным асяроддзі.