Актуальная інфармацыя інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Грамадзяне, жадаючы зэканоміць на будаўнічых матэрыялах, становяцца «мэтамі» фотапастак і ўдзельнікамі адміністрацыйных працэсаў.
Расонскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэгулярна праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх нямала выяўляюцца тыя ці іншыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Інспекцыя нагадвае, што самавольнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі, у тым ліку раскопкі і здабыча пяску, забаронены. За ўказанае парушэнне часткай 3 артыкула 16.36 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь на фізічную і да 300 базавых велічынь на юрыдычную асобу. У некаторых выпадках вінаватай асобе таксама будзе прад'яўлена прэтэнзія на пакрыццё шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, памер якой залежыць ад колькасці незаконна здабытага пяску.