Россонская районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды призывает не допускать выжигания сухой растительности

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае не дапускаць выпальвання сухой расліннасці

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае не дапускаць выпальвання сухой расліннасці!

Звяртаем увагу, што згодна:

Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г. № 91-З (КоАП):

за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама саломы і пажніўных рэшткаў на палях, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палоў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (артыкул 16.40);

за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, за выключэннем парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, адказнасць за якія прадугледжана іншымі артыкуламі Асаблівай часткі названага Кодэкса, цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь (артыкул 16.41);

пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2022 г. № 219 «Аб таксах для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, і парадку яго разліку» незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані (акрамя газонаў, кветнікаў, лясной падсцілкі, жывога напольнага покрыва), а таксама саломы і пажніўных рэшткаў, з'яўляецца фактам прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю і прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць.

Інспекцыяй пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці асаблівая ўвага надаецца пытанням пажарнай бяспекі ў прыродных экасістэмах, недапушчэння выпальвання сухой расліннасці ў рэгіёне.