Лес

Лес

'Лес! Дабро! Парадак!'. Мінлясгас запрашае беларусаў правесці вясну з карысцю для лесу.

Ужо з 16 сакавіка і да 18 красавіка ўключна кожны неабыякавы да прыроды краіны беларус можа дапамагчы ляснгоспам у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні знакавых аб'ектаў у лясным фондзе. Арганізацыі галіны са свайго боку забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам.

- Сёлеташняй вясной акцэнт робіцца менавіта на навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. Сімвалічна, што сама акцыя будзе прысвечана пяцігодцы якасці, абвешчанай па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. Кожны беларус зможа дапамагчы ляснгоспам у навядзенні парадку ў лясных масівах уздоўж аўтамабільных дарог, добраўпарадкаванні месцаў масавага адпачынку да летняга перыяду і добраўпарадкаванні памятных знакаў.