Напоминаем о запрете на сельхозпалы и выжигание сухой растительности

Нагадваем пра забарону на сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забаронены. Статыстыка паказвае: абсалютная большасць пажараў з-за выпальвання сухой травы адбываецца па віне людзей і толькі 5-10% узгаранняў у экасістэмах узнікаюць з-за метэаралагічных умоў.

Гаранне суправаджаецца выкідам у атмасферу вуглякіслага газу, згарае кісларод. У агні згараюць рэшткі угнаенняў і ядахімікатаў, утвараючы лятучыя таксічныя арганічныя і неарганічныя злучэнні. Пры выпальванні травы ўздоўж аўтамабільных дарог паветра забруджваецца цяжкімі металамі.

Палы абедзяняюць відавы склад лугавой расліннасці і жывёльнага свету.

Падчас палёў гінуць насякомыя, жабы, яшчаркі і іншыя жывёлы. Выпальванне сухога травастою выклікае гібель кладак і месцаў гняздоўя птушак.

Заклікаем з разуменнем і пачуццём абавязку паставіцца да праблемы выпальвання сухой расліннасці!