А вы знали, что 1 тонна макулатуры, отправленная на переработку, спасает от вырубки в среднем 17-20 деревьев?

А вы ведалі, што 1 тона макулатуры, адпраўленая на перапрацоўку, ратуе ад высечкі ў сярэднім 17-20 дрэў?

У 2025 годзе жыхары Беларусі адправілі на перапрацоўку 446,65 тыс. тон паперы і кардону! Гэта азначае, што ўдалося выратаваць ад высечкі больш за 8 мільёнаў дрэў - велізарны лясны масіў, супастаўны з плошчай некалькіх запаведнікаў!

У сярэднім кожны жыхар краіны здаў на перапрацоўку прыкладна 49 кг макулатуры. ? Гэта каля 20 пачак офіснай паперы або больш за 300 кардонных скрынак ад піцы.

Больш за ўсё макулатуры сабралі жыхары сталіцы - 139,56 тыс. тон

Лепшыя па зборы адходаў паперы і кардону на душу насельніцтва:

горад Мінск - 69,9 кг/чалавек.

Магілёўская вобласць - 49,2 кг/чалавек.

Віцебская вобласць - 47,8 кг/чалавек.

Гродзенская вобласць амаль дагнала Віцебскую - 47,3 кг/чалавек.

Выдатны вынік!

Галерэя выяў