Ежегодно в городе по различным причинам приходится удалять зеленые насаждения.

Штогод у горадзе па розных прычынах даводзіцца выдаляць зялёныя насаджэнні.

Штогод у горадзе па розных прычынах даводзіцца выдаляць зялёныя насаджэнні.

Артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» ўстаноўлены падставы для выдалення аб'ектаў расліннага свету, асноўнымі з іх з'яўляюцца:

зацверджаная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праектная дакументацыя;

дазвол мясцовага выканаўчага і распарадчага органа;

заключэнне аб прызнанні дрэва небяспечным;

акт аб наяўнасці месца прарастання дрэў, кустоў, якія адносяцца да відаў, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню.

У асобных выпадках выдаленне аб'ектаў расліннага свету дапускаецца без дакументаў. Напрыклад, выдаленне паваленых дрэў, дрэў пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і яе наступстваў і ў іншых выпадках, устаноўленых артыкулам 37 названага Закона.

Пры гэтым, выдаленне дрэў і кустоў можа ажыццяўляцца ТОЛЬКІ карыстальнікамі зямельных участкаў або ўпаўнаважанымі асобамі (прадпрыемствамі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падрадчыкамі пры рэалізацыі аб'ектаў будаўніцтва).

Самавольнае выдаленне дрэў і кустоў грамадзянамі ў межах навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, нават калі яны калісьці самі іх высадзілі, з'яўляецца парушэннем заканадаўства!

За незаконнае выдаленне дрэў і кустоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (частка 3 артыкула 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях), а таксама пакрыццё вінаватай асобай шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, у грашовым выражэнні.