У сувязі з часцейшымі выпадкамі ўстанаўлення фактаў скідвання гаспадарча
У сувязі з часцейшымі выпадкамі ўстанаўлення фактаў скідвання гаспадарча-бытавых сцёкавых вод на агульнадаступныя землі фізічнымі асобамі з зямельных участкаў, прадастаўленых ім для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, нагадваем!
Пры ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці ў раёнах сядзібнай жылой забудовы, звязанай са скідваннем сцёкавых вод у аўтаномныя сістэмы каналізацыі, у тым ліку воданепранікальныя выграбы, іх узвядзенне ажыццяўляецца на падставе будаўнічых нормаў і правіл па планаванні і забудове населеных пунктаў у адпаведнасці з заканадаўствам у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Эксплуатацыя аўтаномных сістэм каналізацыі, у тым ліку воданепранікальных выграбаў, ажыццяўляецца без іх перапаўнення сцёкавымі водамі.
Пры ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці, звязанай са скідваннем сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе, выкарыстоўваюцца прыёмнікі сцёкавых вод з выкананнем патрабаванняў пункта 7 артыкула 47 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Так, пунктам 7 артыкула 47 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2014 № 149-З устаноўлена, што скідванне ўсіх відаў сцёкавых вод з выкарыстаннем рэльефу мясцовасці (аврагаў, кар'ераў, балок і іншых падобных выемак у грунце), а таксама на залішне ўвільготненыя тэрыторыі (балоты) не дапускаецца.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне агульных патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, патрабаванняў экалагічных нормаў і правіл або нарматываў у галіне аховы навакольнага асяроддзя прадугледжана артыкулам 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь са штрафам на фізічную асобу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.