Вясеннія выпальваньні шкодзяць прыродзе!
Спальванне сухой травы збядняе глебу!
Мінеральныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў попеле, лёгка сыходзяць з паверхневымі і грунтавымі водамі, і толькі нязначная іх частка паспявае засвоіцца раслінамі. У выніку адбываецца дэградацыя расліннага покрыва, збядняецца яго відавы склад. А гэта, у сваю чаргу, вядзе да змяншэння паступлення арганічных рэчываў, змяншэння колькасці гумусу – глеба губляе здольнасць утрымліваць вільгаць, пачынаецца яе разбурэнне – эрозія.
У агні гінуць не толькі расліны, у полымі гінуць жывёлы і птушкі!
Выпальванне сухога травастою выклікае гібель кладак і месцаў гняздоўяў такіх птушак, як крыжанка, чырок-чарот, чыбіс, травнік, бекас, чаротная і звычайная асоўкі, палявы, лясны і чубаты жаўранак, лугавы жаўранак.
ЗАБАРОНЕНА!
- выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў на корані;
- развядзенне вогнішчаў, спальванне раслінных рэшткаў на тэрыторыях агульнага карыстання ў населеных пунктах (Выключэнне! спецыяльна абсталяваныя для гэтага месцы, вызначаныя рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а на астатніх тэрыторыях дапускаюцца з захаваннем патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і правілаў пажарнай бяспекі.).
Невыкананне патрабаванняў заканадаўства цягне адміністрацыйную адказнасць!