Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь напоминает о необходимости соблюдения требований законодательства при заготовке древесных соков

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў заканадаўства пры нарыхтоўцы драўняных сокаў

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў заканадаўства пры нарыхтоўцы драўняных сокаў.

Забараняецца нарыхтоўка драўняных сокаў у населеных пунктах, дэндралагічных парках, батанічных садах, месцах пражывання рэдкіх відаў, у зонах аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, на тэрыторыях курортаў і арганізацый аховы здароўя, у месцах масавага адпачынку, а таксама ў межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый і прыбярэжных палос водных аб'ектаў (артыкул 45 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце»).

За незаконную нарыхтоўку драўняных сокаў у адпаведнасці з артыкулам 16.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь (на фізічную асобу), да 100 базавых велічынь (на індывідуальнага прадпрымальніка), да 500 базавых велічынь (на юрыдычную асобу).