30 гадоў з дня заснавання рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сіньша»
У Расонскай цэнтральнай бібліятэцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае значнай экалагічнай даце – 30-годдзю з дня заснавання рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сіньша».
Сустрэча аб'яднала тых, хто стаіць на варце прыроднага багацця рэгіёна і неабыякавых да пытанняў экалогіі.
Галоўнымі спікерамі выступілі спецыялісты
дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «ЭКА-РОСЫ» і галоўны
спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Спецыялісты ДПУ расказалі пра стварэнне заказніка і пра тое, як за тры дзесяцігоддзі ўдалося захаваць унікальныя азёрныя сістэмы і рэдкія віды флоры і фаўны.
Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі асвятліла актуальныя пытанні аховы запаведных тэрыторый і важнасць выканання прыродаахоўнага заканадаўства.
Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай кніжнай выставай і паказам відэаматэрыялаў пра першародную прыгажосць Расонскага краю. Арганізатары падкрэслілі, што за 30 гадоў заказнік стаў не проста ахоўнай зонай, а сапраўдным гонарам раёна.
Галерэя выяў
/rajonnye-sluzhby-inspektsiya-prirodnykh-resursov-i-okhrany-okruzhayushchej-sredy-aktualnaya-informatsiya-item-7744-30-let-so-dnya-osnovaniya-respublikanskogo-landshaftnogo-zakaznika-sinsha