УВАГА! Палы сухой травы – небяспечна!
Вясной сухоя расліннасць успыхвае імгненна. Порывы ветру разносяць агонь за лічаныя хвіліны, ператвараючы бяскрыўдны падпал у стыхійнае бедства.
Галоўная прычына пажараў – чалавечая неасцярожнасць:
Непатушаныя вогнішчы
Кінутыя запалкі і недакуркі
Выпальванне травы
Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае:
Забаронена выпальваць сухую траву і рэшткі ўраджаю.
Не паліце ў лесе і не кідайце тлеючыя прадметы на зямлю.
Не пакідайце пасля сябе смецце, асабліва шкло і бутэлькі.
Вогнішчы разводзьце толькі на прыстасаванай пляцоўцы, кантралюйце агонь і цалкам тушыце перад сыходам.
Тлумачце дзецям, што гуляць з агнём нельга!
Калі гарыць сухая трава:
Ачаг невялікі: збіце полымя галінамі, засыпце пяском або заліце вадой. Пераканайцеся, што агонь не разгарэўся зноў!
Ачаг вялікі: неадкладна тэлефануйце 112 і пакіньце небяспечную зону.