Чорны бусел — птушка года
Птушкай 2026 года ў Беларусі абраны чорны бусел. Гэта буйная пералётная птушка з чорным апярэннем і белым брушкам. Яна ўключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Убачыць чорнага бусла на свае вочы няпроста. Ён пазбягае чалавека і жыве ў глухіх, цяжкадаступных лясах, балоцістых нізінах і на берагах лясных рэк. Для будавання гнёздаў гэтая птушка выбірае буйныя дрэвы з магутнымі галінамі.
Чорны бусел больш разборлівы ў ежы ў параўнанні з белым: аснову яго рацыёну складаюць рыба, бурыя жабы і буйныя насякомыя.