Увага, рыбакі! З 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстанаўліваецца забарона на лоў уcіх відаў рыбы
Што дазволена?
Любіцельская рыбалка толькі ў светлы час сутак:
Адным вудзiлiшчам з адным кручком. Або спінінгам з штучнай прынадай. Толькі з берага (без заходу ў ваду) або з штучнай пабудовы. Забаронена выкарыстоўваць маламерныя судны.
Штрафы і адказнасць:
Пры незаконнай здабычы рыбы ў перыяд забароны шкода разлічваецца ў трайным памеры. Калі шкода перавышае 100 базавых велічынь — магчыма крымінальная адказнасць.
З 16 сакавіка па 8 чэрвеня праводзіцца спецыяльны комплекс «Нераст». Інспекцыі ўзмацнілі кантроль, каб не дапусціць трапляння браканьерскіх сетак у вадаёмы.