ШТО ЧАКАЕ РЫБАКОЎ У КРАСАВІКУ?
З 15 красавіка па 30 мая ўводзіцца штогадовая забарона на вылаў судака?
Гэта робіцца для таго, каб абараніць рыбу ў перыяд нерасту і захаваць яе папуляцыю.
А калі судак выпадкова трапіўся на кручок?
Яго неабходна неадкладна адпусціць назад у ваду.
За кожную незаконна вылаўленую рыбу парушальніку давядзецца пакрыць шкоду — 18 базавых велічынь, а таксама заплаціць штраф ад 420 да 1260 рублёў.
Калі агульная сума шкоды дасягне 100 базавых велічынь і больш, наступае крымінальная адказнасць.