Мы не имеем права превращать нашу планету в полигон

Мы ня маем права ператвараць нашу планету ў палігон

Наш абавязак — перадаць дзецям чыстую зямлю, а не горы адходаў! Адходы, размешчаныя ў навакольным асяроддзі, з'яўляюцца крыніцай яго забруджвання. Кантакт з паветрам, вільгаццю, а таксама пад уздзеяннем высокіх тэмператур адходы раскладаюцца. Прадукты іх раскладання (таксіны) забруджваюць глебу, грунтавыя воды і паветра. Часта стыхійныя звалкі камунальных, будаўнічых і іншых вытворчых адходаў утвараюцца на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, на тэрыторыях водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў, у лясных масівах, балках, ярах. Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што за арганізацыю несанкцыянаванай звалкі адходаў часткай 3 артыкула 16.44 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 б.в., на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 б.в., а на юрыдычную асобу – да 1000 б.в.

Галерэя выяў

  •