Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці»
Гэта першая маштабная карэкціроўка даных кодэксаў з моманту іх прыняцця ў 2021 годзе.
Прадугледжваюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння за шэраг новых правапарушэнняў: незаконныя аперацыі з лічбавымі знакамі (токенамі), парушэнне патрабаванняў да ахопу тэрыторый паслугамі сотавай сувязі і іх якасці, невыкананне парадку набыцця службовых легкавых аўтамабіляў і г.д.
Асобны блок прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцей. Уводзіцца адказнасць за прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, педафіліі і бясплоддзя у выглядзе штрафу ў памеры да 900 рублёў, а пры здзяйсненні ў дачыненні да непаўналетняга – да 1350 рублёў або адміністрацыйнага арышту.
Закон таксама ўзмацняе прафілактыку правапарушэнняў сярод падлеткаў. Прапісана асобная глава, якая рэгулюе парадак прымянення мер выхаваўчага ўздзеяння ў дачыненні да непаўналетніх (выканаўцы, працэдура, тэрміны).
Пашыраны падставы для вызвалення ад адказнасці. Напрыклад, пры добраахвотным узнаўленні шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, або выпраўленні памылак у статыстычных дакументах.
Зроблены дадатковыя крокі ў бок дэбюракратызацыі адміністрацыйнага працэсу. Цяпер скаргу на дзеянне службовых асоб, якія вядуць працэс, можна будзе падаць у электронным выглядзе. Некаторыя справы можна будзе разглядаць без асабістай прысутнасці грамадзяніна, калі ён пісьмова хадайнічае аб гэтым.
Яшчэ каля 150 артыкулаў кодэксаў карэктуюцца з мэтай прывядзення ў адпаведнасць з галіновым заканадаўствам і ўдасканалення з улікам практыкі прымянення на аснове больш чым 500 паступіўшых прапаноў, звязаных з удакладненнем падсуднасці спраў, правоў і абавязкаў удзельнікаў працэсу, складаў правапарушэнняў.