АДПАЧЫНАК БЕЗ СЛЕДУ — ПАВАГА ДА ПРЫРОДЫ!
Сезон пікнікоў і паходаў на прыроду ў самым разгары. Духмяны шашлык, гутаркі каля вогнішча, свежае паветра — гэта выдатна. Але ёсць адно важнае «АЛЕ».
Пасля кожнага такога адпачынку застаецца смецце: пластык, шкло, аднаразовы посуд, недакуркі. Усё гэта не знікае само сабой. Яно ляжыць у лесе, атручвае глебу, ваду і губіць жывёл.
Дапамагаць прыродзе — прасцей, чым вы думаеце. Дастаткова:
- Узяць з сабой некалькі мяшкоў для смецця
- Старанна патушыць вогнішча — заліць вадой або засыпаць пяском
- Не закопваць пластык і шкло — яны не раскладаюцца
- Забіраць смецце з сабой да найбліжэйшага кантэйнера
Прырода — наш агульны дом. І толькі разам мы зможам захаваць яго для будучых пакаленняў!