ПАКЕТ МАЕЦІ?
Кожны раз на касе гучыць сакраментальнае: «Пакецік патрэбны?». Вы ківаеце, плаціце і праз 20 хвілін гэты пакет ужо ў смеццевым баку.
Сярэдні час выкарыстання пластыкавага пакета — 20 хвілін.
Час раскладання — да 400 гадоў.
Як прышчапіць сабе ЭКА-ЗВЫЧКУ?
1. Пакладзі сумку ў заплечнік або торбачку адразу пасля таго, як разгрузіў прадукты.
2. На касе не саромся казаць: «Пакет не патрэбны».
Як не забыць шопер дома?
- Павесь яго на ручку ўваходных дзвярэй
- Пакладзі ў заплечнік адразу пасля таго, як разгрузіў прадукты
- Пакінь шопер жыць у бардачку машыны