III Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2026» пройдет 17-19 июня 2026 г. в г.Минске

III Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» пройдзе 17-19 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску

17-19 чэрвеня 2026 года ў г.Мінску пройдзе III Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026».

Арганізатары выставы: Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты правядзення выставы:

• шырокамаштабная дэманстрацыя высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў у сферы бяспекі;

• садзейнічанне тэхнічнаму перааснашчэнню праваахоўных органаў і спецыяльных службаў, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі;

• садзейнічанне развіццю кааперацыйных сувязяў і дзелавых кантактаў беларускіх і замежных прадпрыемстваў.

Фармат выставы:

Выстава праводзіцца як комплекс кангрэсна-выставачны мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне спецыяльных сродкаў, спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення, а таксама ў мэтах шырокамаштабнага паказу высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў, якія спрыяюць удасканаленню тэхнічнай аснашчанасці праваахоўных органаў і іншых сілавых структур, дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Падрабязней пра выставу, фармат удзелу, кантакты арганізатара і інш. інфармацыя -

на афіцыйным сайце Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра "БелЭкспа" 

"