У Беларусі ўжо квітнее бэз.
Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае аб штрафах за незаконнае пашкоджанне драўняна-хмызняковай расліннасці. За незаконнае пашкоджанне драўняна-хмызняковай расліннасці пагражае штраф да 30 базавых велічынь – гэта да 1350 рублёў на сённяшні дзень. Для ІП штраф складзе да 200 базавых – гэта 9000 рублёў, юрыдычным асобам пагражае да 300 базавых – 13500 рублёў (арт. 16.17 КоАП).
Калі суквецці з куста абламваць рэгулярна, ён зачахне і ўрэшце загіне. Часта абламаныя галінкі становяцца прычынай таго, што ў будучым годзе красаванне хмызняку становіцца недастатковым.
Пры гэтым калі бэз расце на прысядзібным участку, лецішчы, тэрыторыі прыватнага дома, то гаспадары маюць права сарваць галінку бэзу, бо ў такім выпадку хмызняк не з'яўляецца элементам гарадскога асяроддзя.