Дорогами памяти: автопробег Альбрехтово - Байдино -Уклеенка.

Дарогамі памяці: аўтапрабег Альбрэхтава - Байдзіна - Уклеенка.

Дарогамі памяці: аўтапрабег Альбрэхтава - Байдзіна -Уклеенка. Па такім маршруце сёння праехалі расонцы. 23 аўтамабілі, больш за 70 чалавек аб'ядналіся ў аўтапрабег. Сцяжкі, кветкі і легендарная песня "Дзень Перамогі"! У кожным з гэтых населеных пунктаў зрабілі прыпынак і ўшанавалі памяць усіх тых, хто не дажыў да Дня Перамогі ў 1945-ым. Кожны прыпынак — гэта пульсуючы боль і бязмежная гордасць за наш народ. ❗️У Альбрэхтаве ў лютым 1943 года фашысты расстралялі партызанскія сем'і. І дзякуючы каму мы сустракаем гэты Пераможны Май! ❗️У лютым 1943 года карнікі замучылі 140 жыхароў вёсак Байдзіна і Традовічы. Імёны ўсіх загінулых вядомыя. На месцы масавай гібелі людзей, у 1964 годзе ўсталявалі абеліск. ❗️Ва Уклеенцы ў воінскім пахаванні спачываюць 405 воінаў Чырвонай Арміі і партызан. З ліку пахаваных вядомы імёны 64 чалавек. Гэта байцы і камандзіры 360-й, 357-й і 119-й стралковых дывізій, 101-й асобнай стралковай брыгады. Атрымалася кранальна і са слязамі на вачах

Галерэя выяў

  •