Государственный флаг Республики Беларусь: что нужно знать о главном символе страны

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь: што трэба ведаць пра галоўны сімвал краіны

Сцяг — сімвал суверэнітэту нашай краіны. Выглядае ён так: прамавугольнае палотнішча з дзвюх гарызантальных палос: чырвонай (2/3 шырыні) і зялёнай (1/3). У дрэўка — беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі (1/9 даўжыні). Суадносіны шырыні да даўжыні — 1:2. Дрэўка афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер. ? Дзе пастаянна ўзняты сцяг? На будынках органаў улады, дзяржаўных устаноў, у школах, на выбарчых участках. Таксама ўсталёўваецца ў кабінетах кіраўнікоў і выкарыстоўваецца падчас урачыстых мерапрыемстваў. ? Ці могуць грамадзяне выкарыстоўваць сцяг? Так! Падчас народных, працоўных, сямейных святаў і памятных дзён сцяг можна вывешваць як унутры, так і звонку памяшканняў. Галоўнае — павага да сімвала дзяржавы.