Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь: што сімвалізуе і дзе выкарыстоўваецца
Герб — сімвал суверэнітэту нашай краіны. Разбіраемся ў дэталях.
Як выглядае герб?
У сярэбраным полі — залаты контур мяжы Беларусі, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага сонца над зямным шарам. Уверсе — пяціканцовая чырвоная зорка. Апраўляе герб вянок з залатых коласаў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы пераматаны чырвона-зялёнай стужкай, унізе — надпіс золатам: «Рэспубліка Беларусь».
? Дзе размяшчаецца герб?
На будынках органаў улады і дзяржустаноў, унутры кабінетаў іх кіраўнікоў, на пячатках, манетах, пашпартах грамадзян Беларусі.
⚠️ Важнае адрозненне ад сцяга:
Герб мае больш афіцыйнае значэнне і не прызначаны для вольнага выкарыстання грамадзянамі. Забаронена, напрыклад, размяшчаць яго на візітных картках асоб, якія не з'яўляюцца дзяржслужачымі.