Государственный гимн Республики Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Гімн — адзін з галоўных сімвалаў краіны. Распавядаем пра правілы яго выкарыстання. ? Калі афіцыйна выконваецца гімн? На пачатку (а часам і напрыканцы) важных дзяржаўных і грамадскіх падзей. Напрыклад, пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім Прысягі. ? Ці могуць грамадзяне выконваць гімн? Так! Падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў. Галоўная ўмова — забеспячэнне неабходнай павагі да гімна. ?‍♂️ Як правільна слухаць гімн? Пры афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы. • Мужчыны — без галаўных убораў. • Ваеннаслужачыя і іншыя асобы, абавязаныя насіць форменную вопратку, дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам. ❗️Памятайце: павага да сімвалаў — павага да краіны!