C 11 по 31 мая стартует медиапроект #ВсеНачинетсСсемьи.

З 11 па 31 мая стартуе медыяпраект #УсёПачнеццаЗСям'і.

З 11 па 31 мая стартуе медыяпраект #УсёПачнеццаЗСям'і. Яго мэта - прасоўванне шматграннага вобраза беларускай жанчыны, якая паспяхова рэалізуе сябе ў сям'і, мацярынстве і прафесійнай дзейнасці, фарміраванне ў моладзевым асяроддзі пазітыўнага ўспрымання сям'і і бацькоўства. ⬆️Арганізатары імкнуцца разбурыць міф аб тым, што кар'ера і сям'я выключаюць адна адну. Наадварот, менавіта блізкія людзі становяцца той магутнай падтрымкай, якая натхняе на асобасны рост і прафесійныя дасягненні. ?Асаблівая ўвага ў рамках праекта надаецца моладзі. Праз асабістыя гісторыі маладых сем'яў арганізатары хочуць паказаць падрастаючаму пакаленню, што дзеці - гэта не перашкода, а залог жыццёвага поспеху і шчасця. У рамках праекта неабходна размяшчаць відэаролікі ў TiKToK або ў іншыя сацыяльныя сеткі. Прыклады ролікаў можна паглядзець па спасылцы https://disk.yandex.by/d/2KO0xMypr7dsSw. Запрашаем усіх да ўдзелу!