Дарагое задавальненне. Чаму нельга ламаць бэз у гарадах і колькі гэта каштуе?
☝️Ламаць галінкі бэзу, як і любых іншых хмызнякоў ці дрэў, катэгарычна забаронена ў грамадскіх месцах.
Пад забарону трапляюць расліны, якія ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы, растуць у парках і скверах, высаджаны ў дварах шматпавярховых жылых дамоў.
Гэтыя нормы строга рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце».
‼️Згодна з ч. 3 арт. 16.17 КоАП Беларусі, парушальнікам пагражаюць значныя штрафы. Для фізічных асоб: штраф у памеры да 30 базавых велічынь. Для індывідуальных прадпрымальнікаў: ад 10 да 200 базавых велічынь. Для юрыдычных асоб: ад 20 да 300 базавых велічынь.
Варта ўлічваць, што аплата штрафу — гэта не адзіныя выдаткі парушальніка.