Россонская районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды напоминает о правилах обращения с отходами

Расонская районная інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб правілах абыходжання з адходамі

❗️Фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах. ❗️Разбельнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы спажывання: - адходы паперы і кардону; - адходы шкла; - адходы пластмас; - адходы металу; - драўняныя адходы; - зношаныя шыны; - раслінныя адходы; - буйнагабарытныя адходы; - будаўнічыя адходы; - адходы электрычнага і электроннага абсталявання; - адходы адпрацаваных масел; - адходы, якія ўтрымліваюць ртуць; - харчовыя адходы; - адходы элементаў сілкавання; - адходы лекавых сродкаў. ❗️Не дапускаецца: - размяшчэнне вышэйназваных адходаў у кантэйнерах для змешаных камунальных адходаў; - размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнерах для другасных матэрыяльных рэсурсаў; - спальванне камунальных адходаў насельніцтвам, за выключэннем часткі ствалоў выдаленых дрэў, каранёвай драўніны і раслінных адходаў на зямельных участках, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці або іншай законнай падставе, з захаваннем патрабаванняў Правілаў пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва; - размяшчэнне камунальных адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі. ♻️Вычарпальны пералік патрабаванняў да абыходжання з камунальнымі адходамі выкладзены ў ТКП 17.11-08-2024 (33040/33140) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі.