Новая Чырвоная кніга Беларусі: 523 віды пад аховай
Нацыянальная акадэмія навук правяла поўнамаштабныя маніторынгавыя даследаванні і дэталёва вывучыла стан папуляцый асобных відаў.
✅ У сакавіку 2025 года зацверджаны новыя спісы для ўключэння ў Чырвоную кнігу:
➡️ 213 відаў дзікіх жывёл
➡️ 310 відаў дзікарослых раслін
➡️ Усяго 523 віды
Плану па захаванні рэдкіх відаў
На сённяшні дзень у Беларусі рэалізуюцца:
✅ 30 планаў дзеянняў па захаванні рэдкіх раслін
✅ 16 планаў дзеянняў па захаванні рэдкіх жывёл
✅ 5 планаў кіравання папуляцыямі
Зніжаюцца тэмпы дэградацыі месцапражыванняў рэдкіх і знікаючых відаў. Для гэтага перадаюцца пад ахову месцы пражывання і росту такіх відаў, а таксама праводзяцца мерапрыемствы па іх аднаўленні.