Аб парадку перапрацоўкі палімерных адходаў
Па выніках 2025 года ў Беларусі сабралі для перапрацоўкі 157,5 тыс. тон палімерных адходаў, што на 35% больш, чым у 2024 годзе.
Для параўнання: у 2024 годзе ў краіне сабрана 116,5 тыс. тон палімерных адходаў, з якіх у Віцебскай вобласці – 15,8 тыс. тон пры агульным аб'ёме ўтвораных цвёрдых камунальных адходаў – 448,8 тыс. тон.
Палімерныя адходы адносяцца да адходаў трэцяга класа небяспекі, іх перапрацоўка з'яўляецца ліцэнзуемым відам дзейнасці.
Усяго ў Беларусі зарэгістравана больш за 170 прадпрыемстваў-ліцэнзіятаў, якія займаюцца перапрацоўкай палімерных (пластыкавых) адходаў, а ў Віцебскім рэгіёне – 18 ліцэнзіятаў.
У цяперашні час з другаснага пластыка вырабляюць:
✔️ новую ўпакоўку (тару)
✔️ тавары для дома і саду
✔️ будаўнічыя матэрыялы, трубы і каналізацыйныя люкі
✔️ мэблевую фурнітуру і інш.
⚡️Здаючы пластык у нарыхтоўчыя пункты або выкідваючы яго ў спецыяльныя кантэйнеры, кожны з нас уносіць уклад у захаванне прыроды!?