Аб жывёлах
Згодна Закону Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» дазваляецца рэгуляваць распаўсюджванне і колькасць птушак, якія наносяць шкоду кампанентам прыроднага асяроддзя, а таксама пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынкаў і збудаванняў альбо прычыняюць неспакой жыхарам населеных пунктаў, шляхам разбурэння іх гнёздаў, размешчаных на насаджэннях у населеных пунктах, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынках і збудаваннях, у перыяд з 15 жніўня па 15 лютага.
❌❗️З 16 лютага па 14 жніўня разбурэнне гнёздаў птушак забаронена, таксама ў названы перыяд не дапускаецца выдаленне дрэў з размешчанымі на іх гнёздамі птушак.
Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што згодна арт.16.23 КоАП за незаконнае разбурэнне гнёздаў птушак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафных санкцый на фізічную асобу ў памеры да 30 БВ (1 БВ - Br45); на ІП - ад 10 да 100 БВ; на юрыдычную асобу - ад 20 да 500 БВ.