Аб парадку абыходжання з адходамі, якія ўтвараюцца ў садаводчых таварыствах і гаражных кааператывах
Патрабаванні да абыходжання з адходамі ў садаводчых таварыствах і гаражных кааператывах устаноўлены тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі 17.11-08-2024 (33040/33140) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі».
Парадак абыходжання з адходамі, якія ўтвараюцца ў садаводчых таварыствах і гаражных кааператывах, вызначаецца схемай абыходжання з камунальнымі адходамі, распрацаванай і зацверджанай у адпаведнасці з Інструкцыяй аб складзе, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння схем абыходжання з камунальнымі адходамі, зацверджанай пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2018 № 9.
Для арганізацыі збору і часовага захоўвання камунальных адходаў павінны быць абсталяваны кантэйнерныя пляцоўкі. Колькасць кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору камунальных адходаў устанаўліваецца зыходзячы з колькасці участкаў у таварыстве і колькасці гаражоў у кааператыве.
У садаводчых таварыствах падлягаюць асобнаму збору: другасныя матэрыяльныя рэсурсы (далей – ДМР), раслінныя, буйнагабарытныя і будаўнічыя адходы.
Для збору раслінных адходаў ствараецца пляцоўка плошчай не менш за 6,0 м² з агароджай з трох бакоў вышынёй не менш за 1,0 м або ўсталёўваецца кантэйнер (бункер) вялікай ёмістасці (ёмістасцю 6,0 м³ і больш). Дапускаецца кампаставанне раслінных адходаў або іншае іх выкарыстанне, у тым ліку спальванне часткі ствалоў выдаленых дрэў, карнявішчаў і раслінных адходаў, з захаваннем патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, на зямельных участках, землекарыстальнікамі якіх яны з'яўляюцца, пры наяўнасці дагавора з арганізацыяй, якая ажыццяўляе кампаставанне або іншае выкарыстанне раслінных адходаў.
Для збору буйнагабарытных і будаўнічых адходаў усталёўваюцца спецыяльныя кантэйнеры (ёмістасцю 6,0 м³ і больш) або абсталёўваюцца пляцоўкі.
У гаражных кааператывах падлягаюць асобнаму збору: ДМР, зношаныя шыны, адпрацаваныя масла і іншыя спецыяльныя вадкасці.
Для збору адпрацаванага масла выкарыстоўваюцца ёмістасці ў адпаведнасці з тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі 17.11-05-2012 (02120) «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы абыходжання з адпрацаванымі нафтапрадуктамі».
На кантэйнернай пляцоўцы павінна быць прадугледжана месца (адсек, бункер, кантэйнер) для размяшчэння зношаных шын.
Вываз адходаў, якія ўтвараюцца ў садаводчых таварыствах і гаражных кааператывах, павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дагаворамі на аказанне паслуг па вывазе адходаў, заключанымі органамі кіравання з юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць такія паслугі.