Маленький шаг навстречу природе. Сегодня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды

Маленькі крок насустрач прыродзе. Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя

Дарэчы, Сусветны дзень навакольнага асяроддзя таксама прыпадае на 5 чэрвеня. Рэспубліка Беларусь валодае значным патэнцыялам, разнастайнымі прыроднымі багаццямі і ўнікальнымі рэсурсамі. Захаванне прыроды, забеспячэнне экалагічнай бяспекі — найважнейшыя ўмовы паспяховага і гарманічнага развіцця нашай Радзімы, залог здароўя цяперашняга і будучых пакаленняў. Зямля, вада, чыстае паветра — усё гэта адчувальныя і дзесьці нябачныя воку каштоўнасці, якія дазваляюць нам жыць. Таму беражлівыя і адказныя адносіны да прыродных рэсурсаў заўсёды былі і застаюцца на першым месцы. Ці варта нагадваць, што, калі кожны з нас зробіць хаця б маленькі крок да захавання прыроды, свет стане чысцейшым, больш зялёным, прыгажэйшым? Ад нашых дзеянняў і адказнасці залежыць, ці будзе планета радаваць людзей густымі лясамі, чыстымі вадаёмамі, блакітным небам і ласкавым сонцам, багаццем флоры і фаўны. У гэты светлы добры дзень жадаем усім датычным да свята моцнага здароўя і вялікага шчасця! Дзякуй за ваш прафесіяналізм і вернасць справе, якія дазваляюць захоўваць прыродныя багацці і гарантуюць права чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.