Грамадзкія абмеркаваньні праекта пастановы
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў аб рэгуляванні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.
Азнаёміцца з дакументам і выказаць сваё меркаванне можна на Прававым форуме Беларусі.
Праектам прадугледжваецца:
выключэнне прававой нявызначанасці ў дачыненні да арэндаваных аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра;
рэгуляванне тэрмінаў захоўвання дакументаў, прадстаўленых зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
адмена збытковых патрабаванняў па прадастаўленні электронных копій заявы зацікаўленай асобы, а таксама дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны;
прыняцце прававых нормаў, якія забяспечваюць выкананне прадпісанняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2008 г. № 2-З «Аб ахове атмасфернага паветра» ў дачыненні да аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра пры іх узвядзенні, рэканструкцыі і прыёмцы ў эксплуатацыю.
Праект пастановы накіраваны на павышэнне ўзроўню зручнасці для суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у галіне аховы атмасфернага паветра і будзе спрыяць іх аператыўнасці і якаснасці.
Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 10 па 19 чэрвеня 2026 г. уключна або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінна быць уключана JavaScript для прагляду.var addy_text3b83c74decfb1426610e6fd13a7a27ac = 'lanets' + '@' + 'minpriroda' + '.' + 'gov' + '.' + 'by';document.getElementById('cloak3b83c74decfb1426610e6fd13a7a27ac').innerHTML += ''+addy_text3b83c74decfb1426610e6fd13a7a27ac+'<\/a>'; .
Артыкул падрыхтаваны з выкарыстаннем матэрыялаў Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь.