А вы здаяце ВМР?
Давайце шчыра: у дзяцінстве бутэлькі і макулатуру мы здавалі не дзеля выратавання планеты. Мэта была прасцейшая – здаў → купіў марозіва, гумку і газіроўку. Разумная матывацыя!
Прайшоў час, а схема тая ж. Толькі да прыемнага бонуса дадалося разуменне, што гэта беражэ не толькі капейчыну, але і экалогію!
Штогод жыхары Беларусі здаюць на перапрацоўку тонны другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР). Дзякуючы чаму адходы не забруджваюць планету, а зноў становяцца чымсьці карысным.
Цяпер гэта рабіць нашмат прасцей. У Беларусі працуе больш за 1630 пунктаў, дзе прымаюць шырокі пералік ДМР: ад макулатуры і шклабою да пластыку і электронікі.
Каб вам не давялося шукаць, мы сабралі ўсё на адной КАРЦЕ
ШТО НА КАРЦЕ:
- назвы арганізацый, якім належаць пункты
- адрасы
- час працы
- спіс таго, што прымаюць.
Уводзьце свой населены пункт, від АДХОДАЎ – і на карце адлюструюцца найбліжэйшыя варыянты.
Магчыма, патрэбны пункт – у крокавай даступнасці!