О порядке утилизации опасных отходов

Аб парадку ўтылізацыі небяспечных адходаў

Небяспечныя адходы – адходы, якія змяшчаюць у сваім складзе рэчывы, што валодаюць якой-небудзь небяспечнай уласцівасцю або іх сукупнасцю, у такой колькасці і выглядзе, што гэтыя адходы самі па сабе альбо пры ўступленні ў кантакт з іншымі рэчывамі могуць уяўляць непасрэдную або патэнцыйную небяспеку прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю людзей, маёмасці з-за іх шкоднага ўздзеяння.

Так, напрыклад, батарэйкі і акумулятары змяшчаюць таксічныя рэчывы, якія пры няправільнай утылізацыі могуць трапіць у глебу, ваду і нанесці сур'ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю. Каб гэтага не дапусціць, важна адпраўляць элементы харчавання на перапрацоўку і абясшкоджванне.

Асноўныя правілы правільнай утылізацыі выкарыстаных батарэек і акумулятараў:

• збірайце элементы харчавання ў асобную ёмістасць (трывалая скрынка або пластыкавы кантэйнер). Захоўвайце ў сухім месцы, абароненым ад сонца, так як вільгаць і спёка могуць выклікаць карозію і вылучэнне таксічных рэчываў прама ў вас дома;

• адносіце элементы харчавання ў спецыялізаваныя кантэйнеры для выкарыстаных батарэек і акумулятараў, устаноўленыя ў крамах, гандлёвых цэнтрах, адміністрацыйных будынках. Можна занесці і ў прыёмныя пункты арганізацый, якія ажыццяўляюць збор названых адходаў.

Бытавая тэхніка і электроніка таксама адносяцца да катэгорыі небяспечных адходаў, якія ў сваім складзе змяшчаюць як каштоўныя рэсурсы (чорныя і каляровыя металы і інш.), так і таксічныя кампаненты (свінец, ртуць, кадмій, хром).

Існуе тры працоўныя спосабы правільнай утылізацыі адходаў бытавой тэхнікі і электронікі (у залежнасці ад габарытаў):

• вываз адходаў у пункт прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў самастойна;

• бясплатны выклік службы вывазу буйной тэхнікі;

• размяшчэнне адходаў дробнай тэхнікі ў спецыяльных кантэйнерах з адсекамі для тэхнікі ў крамах, гандлёвых цэнтрах, адміністрацыйных будынках. Такія кантэйнеры падыходзяць для ўтылізацыі тэлефонаў, планшэтаў, фенаў, блендараў, дробных гаджэтаў і бытавых прыбораў.

Поўны гід пунктаў прыёму адходаў знаходзіцца на інтэрактыўнай карце на сайце дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» (https://target99.by).

Ртутныя градуснікі патрабуюць асаблівай увагі пры ўтылізацыі, так як ртуць небяспечная для здароўя і навакольнага асяроддзя. Іх нельга выкідваць з камунальнымі адходамі, у тым ліку ў кантэйнеры для ртутных лямпаў.

Бяспечна пазбавіцца ад ртутнага тэрмометра можна наступным чынам (павінен быць цэлым):

• адвезці ў пункты прыёму адкрытага акцыянернага таварыства «БелВТІ»;

• даставіць у пункты прыёму адкрытага акцыянернага таварыства «Белцветмет».

Правільны парадак утылізацыі небяспечных адходаў – гэта перш за ўсё клопат пра сваё здароўе. Беражыце сябе і прыроду!