Новый глава Минприроды Максим Лысенко назвал утилизацию отходов одной из главных проблем ведомства

Новы кіраўнік Мінпрыроды Максім Лысенка назваў утылізацыю адходаў адной з галоўных праблем ведамства

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заявіў аб неабходнасці ўзмацніць кантроль за раздзельным зборам смецця і яго наступнай перапрацоўкай.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што сітуацыі, калі змесціва спецкантэйнераў звальваюць ў адзін смеццевоз, стануць аб'ектам жорсткага кантролю з боку Мінпрыроды.

Галоўную задачу ў сферы экалогіі Максім Лысенка абазначыў так:

«Абыходжанне з адходамі — адна з самых балючых. Мы бачым, колькі сёння ўпакоўкі часта ідзе на пахаванне, а павінна ісці на перапрацоўку».