Разнастайнасць відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін на тэрыторыі Віцебскай вобласці, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь
Віцебская вобласць славіцца сваімі лясамі, азёрамі, балотамі і рачнымі далінамі, якія ствараюць ідэальныя ўмовы для пражывання рэдкіх відаў.
Па стане на 01.06.2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 1026 месцаў пражывання і месцаў росту дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Найбольш часта сустракаемымі відамі жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца: барсук (58 месцаў пражывання); ляцяга звычайная (54 месцы пражывання); скапа (41 месца пражывання); дзяцел беласпінны (36 месцаў пражывання); малы арлец (16 месцаў пражывання).
Пераважна сустракаемыя віды раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца: некера пёрыстая (61 месца росту); журавіны дробнаплодныя (38 месцаў росту); марошка прыземлістая (37 месцаў росту); фомітопсіс ружовы (35 месцаў росту); званочак шырокалісты (29 месцаў росту).
Больш падрабязна азнаёміцца з кожным рэдкім відам расліны ці жывёлы нашай краіны можна ў пятым выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.