Паўночны рэгіён выбраў драпежніка: названы сімвал «Віцебшчыны турыстычнай»
Віцебшчына будзе прасоўваць турыстычны патэнцыял пад адзіным брэндам. Сімвалам «Віцебшчыны турыстычнай» абраны мядзведзь, паведаміла першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Алена Барздыко. Паводле яе слоў, прэзентацыя новага турыстычнага брэнда Віцебшчыны прайшла на палях XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які нядаўна завяршыўся ў Мінску і Мінскай вобласці. Госці і ўдзельнікі форуму пазітыўна рэагавалі на такі вобраз, прызначаны для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу паўночнага рэгіёну Беларусі, адзначыла Алена Барздыко. Таксама плануецца папулярызаваць «Мядзведзя» на маючым адбыцца юбілейным XXXV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».