Парадак выдачы дазволаў на захоўванне і пахаванне адходаў вытворчасці
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне абыходжання з адходамі суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць абыходжанне з адходамі вытворчасці, накіраванымі на пахаванне і (або) доўгатэрміновае захоўванне, атрымліваюць дазволы на захоўванне і пахаванне адходаў вытворчасці (далей - дазвол).
Парадак выдачы дазволаў вызначаны ў пастанове Мінпрыроды ад 14.01.2022 № 3 і ў Палажэнні аб падставах, умовах, парадку выдачы, прыпынення дзеяння і анулявання дазволаў на захоўванне і пахаванне адходаў вытворчасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2019 г. № 818.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб парадку выдачы дазволаў можна азнаёміцца ў тэматычным матэрыяле на нашым сайце priroda-vitebsk.gov.by