Абноўлены пералік пунктаў назірання і прыродакарыстальнікаў, якія ажыццяўляюць лакальны маніторынг навакольнага асяроддзя
У мэтах актуалізацыі пераліку пунктаў назірання, параметраў і перыядычнасці назірання, пераліку прыродакарыстальнікаў, якія ажыццяўляюць лакальны маніторынг навакольнага асяроддзя, пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2026 г. № 24 унесены змяненні ў пастанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2017 г. № 5 «Аб лакальным маніторынгу навакольнага асяроддзя».
Змены падрыхтаваны на падставе звестак, прадастаўленых абласнымі і Мінскім гарадскім камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з улікам:
▫️вынікаў праведзеных інвентарызацый выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;
▫️выдадзеных дазволаў на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне, комплексных прыродаахоўных дазволаў;
▫️патрабаванняў ЭкаНП 17.08.06-001-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Патрабаванні экалагічнай бяспекі ў галіне аховы атмасфернага паветра і азонавага слоя»;
▫️у сувязі з рэарганізацыяй шэрагу юрыдычных асоб.
Прыродакарыстальнікам неабходна ўлічыць дадзеныя змяненні пры планаванні і правядзенні назіранняў у рамках лакальнага маніторынгу.