Соблюдайте требования по заготовке и сбору сока

Захоўвайце патрабаванні да нарыхтоўкі і збору соку

Бярозавы сок застаецца адным з тых прадуктаў, якімі нас шчодра ўзнагародзіла прырода. Але тут важна аддзячыць ёй, а не нашкодзіць дрэву. На жаль, далёка не ўсе ведаюць, як правільна збіраць бярозавы сок.

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў да нарыхтоўкі і збору соку, устаноўленых заканадаўствам.

Нарыхтоўка бярозавага соку і іншых дароў прыроды дакладна рэгламентавана Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам “Аб раслінным свеце”, а таксама пастановамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Нарыхтоўка дравесных сокаў у асабістых мэтах можа ажыццяўляцца грамадзянамі на праве агульнага карыстання аб'ектамі расліннага свету ў адпаведнасці з артыкулам 40 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце».

Нарыхтоўка дравесных сокаў грамадзянамі ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі). Інфармацыя аб месцы знаходжання такіх участкаў ляснога фонду даводзіцца юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, да ўсеагульнага ведама шляхам яе размяшчэння на сваіх афіцыйных сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, у сродках масавай інфармацыі або іншым агульнадаступным спосабам.

Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку важна выкананне тэхналогіі і правілаў нарыхтоўкі соку.

Звяртаем Вашу ўвагу, што існуюць тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка дравесных сокаў забараняецца:

1. у населеных пунктах;

2. у дэндралагічных парках, батанічных садах;

3. у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;

4. у межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

5. на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акруг санітарнай аховы курортаў;

6. у месцах масавага адпачынку насельніцтва;

7. у прыбярэжных палосах водных аб'ектаў;

8. у межах палос адвода чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

У мэтах папярэджання парушэнняў настойліва рэкамендуем удакладняць інфармацыю аб дазволеных месцах нарыхтоўкі соку ў лясгасах і лясніцтвах па месцы жыхарства.

Штрафы за незаконны збор соку згодна артыкула 16.19 КоАП:

фізічнай асобе - штраф да 20 б.в., індывідуальнаму прадпрымальніку - да 100 б.в., юрыдычнай асобе - да 500 б.в.